Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Гастранамічны фэст "Беларуская кухня"

Дата: 23 сентября 2022 в 18:35
78 просмотров

23 верасня 2022 года ў ДУА "Мілаславіцкая сярэдняя школа Клімавіцкага раёну " прайшло смачнае мерапрыемства Тыдня роднай мовы - гастранамічны фэст "Беларуская кухня".

Навучэнцы і іх бацькі з 1 па 9 класы, таксама настаўнікі прыгатавалі смачныя беларускія стравы па сваіх рэцэптах і прэзентавалі іх: дранікі, бліны, бульбу і нават торт.

Паўдзельнічала ў фэсце і адміністрацыя - Ганчаронак Кацярына Русланаўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, якая прыгатавала бліны і галлё.

А работнікі кухні зрабілі для навучэнцаў і работнікаў школы бульбяную запяканку з бульбы, морквы і цыбулі, вырашчаных навучэнцамі і педагогамі летам 2022 года на на прышкольным участку.

У канцы мерапрыемства класы і некаторыя вучні атрымалі дыпломы розных намінацый:
1 клас - "Румяны блін".
2 клас - "Самым шчодрым"; "Лепшы маркетолаг" (Саковіч Яўген); "Лепшы кандытар" (Папова Вікторыя).
3 клас - "Адраджэнне традыцый".
4 клас - "З запалу, з спякоту".
5 клас - "Самы апетытны дранік".
6 клас - "Лепшая страва з бульбы".
7 клас - "Бульбяны фантазёр".
8 клас - "Самы гасцінны".
9 клас - "Арыгінальная страва"; "Лепшы дызайнер". Работнікі кухні - "Лепшая бульбяная запяканка".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.